9-гадовы хлопчык знайшоў запалкі і спаліў салому на 12 тысяч рублёў у Смаргонскім раёне

9-гадовы хлопчык у Смаргонскім раёне спаліў 450 тон саломы. Адказваць за гэта будуць яго бацькі.

15 жніўня ў МНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне саломы ў полі каля вёскі Шэметава. Згарэла 450 тон саломы, якая належала мясцоваму сельскагаспадарчаму прадпрыемству. Сума шкоды склала больш за 12 тысяч рублёў, паведамляе Следчы камітэт.

Устаноўлена, што пажар учыніў 9-гадовы школьнік. Падчас прагулкі ён знайшоў запалкі, адправіўся ў поле і падпаліў сцірту. Агонь пачаў хутка распаўсюджвацца. Дзіця паспрабавала патушыць агонь самастойна, а потым уцякло. Дарослым ён нічога не расказаў.

Матэрыяльную шкоду будуць кампенсаваць бацькі школьніка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.