“Маторшоу” перанеслі на май 2027 года

Аўта
Фото: БАА

Аўтамабільная выстава “Маторшоу” пройдзе ў маі 2027 года. Пра гэта абвясцілі ў БАА.

“Арганізатар Міжнароднага аўтасалона «МАТОРШОУ» — ТАА «РЭМАРК» — сумесна з Аўтамабільнай асацыяцыяй «БАА», пры падтрымцы якой традыцыйна праходзіць выстава, прынялі рашэнне перанесці правядзенне МАТОРШОУ з восені 2026 года на май 2027 года”, — паведамілі ў асацыяцыі.

Рашэнне правесці выставу вясной тлумачыцца меркаваным пашырэннем прадстаўленай у краіне лінейкі аўтамарак да канца гэтага года.

“Яшчэ адным фактарам стала змяненне ўмоў увозу электрамабіляў. Квота на іх бяспошлінны ўвоз, якая дзейнічала ў 2026 годзе, вычарпаная, і далейшыя пастаўкі ажыццяўляюцца са сплатай увознай мытнай пошліны.

Правядзенне “Маторшоу” ў маі дазволіць прадставіць наведвальнікам больш поўную карціну аўтамабільнага рынку і адначасова верне выставу да традыцыйнага вясновага фармату, з якім яна была звязаная на працягу многіх гадоў”, — дадалі арганізатары.

Дакладныя даты майскай выставы будуць абвешчаныя дадаткова.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.