Беларусь летась наведалі не менш за 1,5 млн турыстаў з Расіі. Такія даныя ў эфіры СТБ прывёў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Кірыл Машарскі.
“Не хочацца гадаць. Напрыклад, у калектыўных сродках размяшчэння за 2025 год мы ведаем, што ў нас было 1,5 мільёна расіян. Арганізаваных турыстаў у нас у цэлым, калі браць і іншых, гэта каля 650 000, але гэта арганізаваных. Вы слушна адзначылі, што ў нас вельмі вялікі паток менавіта неарганізаваных турыстаў. Нам трэба працаваць, каб мы іх бачылі і разумелі, куды яны едуць і што іх цікавіць”, — сказаў ён.
Паводле яго слоў, госці Беларусі перасталі канцэнтравацца выключна ў сталіцы.
“Цяпер іх цікавіць аграэкатурызм — гэта сусветная тэндэнцыя, і мы гэтую тэндэнцыю будзем развіваць і маштабаваць. Таму што ўсе жывуць у каменных джунглях, адчуваюць такі сур’ёзны ціск, і ўсе выбіраюцца на прыроду, каб добра правесці час. У нас проста ідэальныя ўмовы для гэтага. У нас велізарная колькасць прыродаахоўных тэрыторый, унікальныя лясы, запаведнікі, дзе можна аднавіцца і прайсці эмацыйную рэабілітацыю”, — дадаў ён.
