Рэйтынг адабрэння Трампа абнавіў мінімум

Навіны
Скриншот видео

Рэйтынг адабрэння прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўсталяваў новы антырэкорд.

Паводле апытання, праведзенага Ipsos для Reuters, дзейнасць Трампа ўхваляюць толькі 33% рэспандэнтаў, а не ўхваляюць — 64%.

У пачатку жніўня рэйтынг адабрэння Трампа складаў 35%. Новае значэнне — самае нізкае за час прэзідэнцтва.

Апытанне праводзілася анлайн сярод 1166 дарослых амерыканцаў.

Агенцтва звязвае падзенне рэйтынгу з ваеннай аперацыяй супраць Ірана, якая працягваецца. Паводле апытання, каля 80% амерыканцаў — уключаючы 87% дэмакратаў і 71% рэспубліканцаў — лічаць, што канфлікт ЗША і Ірана «працягнецца доўгі час». Толькі 16% заявілі, што канфлікт, верагодна, скончыцца праз некалькі тыдняў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.