У Маладзечанскім раёне спынена работа чарговага самагоннага завода. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.
У вёсцы Схоліна на падворку 61-гадовага мясцовага жыхара выявілі даволі буйное прадпрыемства. Канфіскаваны самагонны апарат і 23 тоны брагі.
Адзначаецца, што мужчына раней ужо трапляў у поле зроку сілавікоў з-за гандлю самагонкай.
“Прызначана хімічная экспертыза выяўленай вадкасці. Дзеянням мужчыны будзе дадзена прававая ацэнка”, — паведамілі ў МУС.



🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
