Памежныя службы Літвы, Латвіі і Польшчы паведамілі, што ў аўторак, 9 снежня, не было зарэгістравана ніводнай спробы парушэння межаў мігрантамі з боку Беларусі.
Для Польшчы гэта ўжо восьмы дзень запар з нулявой статыстыкай. У Літве таксама пераважна не назіраецца спроб пераходу мяжы мігрантамі па-за пунктамі пропуску. Тым часам латвійскія памежнікі ў апошнія дні звычайна сутыкаліся з такімі спробамі, толькі ў аўторак іх не было.
Міграцыйны ціск звычайна зніжаецца ў зімовыя месяцы на фоне ўмоў надвор’я.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!