Малдова афіцыйна пакіне СНД 8 красавіка 2027 года

Навіны
Флаг Молдовы. Фото: midr.gov.md

Малдова афіцыйна пакіне СНД 8 красавіка 2027 года. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Малдовы Міхай Папшой.

Раней Малдова дэнансавала пагадненні аб статутных органах СНД. Сакратарыят Садружнасці ў Мінску быў паведамлены 8 красавіка.

«Мы атрымалі пацверджанне аб атрыманні дадзенага паведамлення. Такім чынам, з юрыдычнага пункту гледжання, па заканчэнні 12 месяцаў, 8 красавіка наступнага года, у адпаведнасці з міжнародным правам, мы больш не будзем часткай СНД. Аднак з практычнага пункту гледжання мы фактычна ўжо шмат гадоў не з’яўляемся часткай СНД, паколькі не ўдзельнічалі ў палітычных і іншых мерапрыемствах, якія не адпавядаюць інтарэсам Рэспублікі Малдова», — заявіў Папшой.

Варта адзначыць, што Малдова пры гэтым усё роўна застанецца ўдзельнікам шэрагу пагадненняў у рамках СНД.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.