Новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам. Яго заява распаўсюджана іранскімі СМІ. У ёй ён заклікаў іранскі народ захоўваць адзінства.
“Воля мас заключаецца ў працягванні эфектыўнай і трагічнай абароны. Таксама неабходна абавязкова выкарыстоўваць рычаг блакавання Армузскага праліву”, — сказаў ён.
Хаменеі заявіў, што Іран гатовы адкрыць новыя франты, “дзе ў праціўніка мала досведу і якія будуць надзвычай уразлівымі”. Яны будуць адкрыты, калі аперацыя супраць Ірана працягнецца.
Ён таксама адзначыў, што на дапамогу Ірану прыйшлі еменскія хусіты, Хезбала і іракскае супраціўленне.
Хаменеі падкрэсліў, што Іран не адмовіцца ад помсты за “кроў нашых мучанікаў”, у тым ліку папярэдняга вярхоўнага лідара Алі Хаменеі. Паводле яго слоў, пакуль гэтая помста прыняла “абмежаваную форму”.
Ён таксама звярнуўся да лідараў і эліт краін рэгіёна.
“У нас 15 суседніх краін на сушы і на моры, і мы заўсёды былі і застаёмся гатовы падтрымліваць цёплыя і канструктыўныя адносіны з усімі імі. Аднак праціўнік на працягу многіх гадоў паступова ствараў ваенныя і фінансавыя базы ў некаторых з гэтых краін, каб забяспечыць сваё панаванне ў рэгіёне.
Падчас нядаўняга нападу былі выкарыстаны некаторыя ваенныя базы, і, натуральна, як мы і папярэджвалі, мы проста атакавалі гэтыя базы, не нападаючы на гэтыя краіны. Адгэтуль мы непазбежна будзем працягваць гэта рабіць, хоць мы па-ранейшаму лічым неабходным падтрымліваць сяброўскія адносіны паміж намі і гэтымі суседзямі”, — гаворыцца ў заяве.
“Я рэкамендую ім як мага хутчэй закрыць гэтыя базы, бо яны, напэўна, ужо зразумелі, што заявы Амерыкі аб усталяванні бяспекі і міру былі не чым іншым, як хлуснёй”, — дадаў Хаменеі.
