Лукашэнка ўзнагародзіў сваю нявестку прэміяй «За духоўнае адраджэнне»

Навіны
Анна Селук. Скриншот видео ОНТ

19 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысуджэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, паведамляе яго прэс-служба.

Сярод узнагароджаных — нявестка Лукашэнкі, жонка яго сярэдняга сына Дзмітрыя Ганна Лукашэнка (творчы псеўданім Ганна Сялук). Яна атрымала прэмію «За духоўнае адраджэнне» разам з мастацкім кіраўніком Маладзёжнага тэатра Уладзіславай Арцюкоўскай за канцэрт-рэквіем «Кожны трэці». У гэтым годзе Ганна Лукашэнка таксама атрымала медаль Францішка Скарыны.

Прэміі «За духоўнае адраджэнне» таксама ўдастоены:

  • аўтарскі калектыў праекта «Час выбраў нас» (Іван Эйсмант, Глеб Гарбаценка і Вольга Макей),
  • калектыў Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы,
  • калектыў ААТ «Белрэстаўрацыя»,
  • маёр міліцыі Віктар Шыпкоў, старшы ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Гомельскага райвыканкама.

Таксама прысуджаны 10 спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва. Сярод узнагароджаных — Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Брэсцкі тэатр лялек, Мастоўская раённая бібліятэка, мастацкі кіраўнік тэатра-студыі кінаакцёра Аляксандр Яфрэмаў і іншыя.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны