Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць да «цывілізаванага дыялогу» з Захадам

Навіны
Скриншот видео

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на цырымоніі адкрыцця XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне, у чарговы раз заявіў, што Беларусь гатовая да дыялогу з заходнімі суседзямі.

«Мы не навязваемся, але па-ранейшаму гатовыя да цывілізаванага дыялогу ў інтарэсах нашых народаў», — сказаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь не хоча ваяваць, і адмовіўся лічыць Беларусь саагрэсарам у вайне.

«Галоўнае, што я хачу вам сказаць: калі вам нехта навязвае ідэю, што мы ваякі, не мірныя людзі, — не верце. Мы ні з кім не збіраемся ваяваць — толькі сяброўства. Мы не ставім сваёй мэтай ваяваць — мы хочам быць мірнымі людзьмі, мы хочам мірна жыць. Я хачу, каб на захадзе Беларусі, у Гродне, гэта цвёрда засвоілі: мы хочам міру, мы нясём народам мір.

Ніякія мы не агрэсары і не саагрэсары. Мы будзем рабіць усё дзеля міру. Таму што вайна — гэта катастрофа. Вайна ніколі не дасць нам магчымасці сабрацца так, як сёння. Нам не патрэбна вайна. Перамагчы (а мы абавязкова пераможам) мы можам толькі ў міры, у мірнай працы», — сказаў Лукашэнка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.