Бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян 38 еўрапейскіх краін падоўжаны да 31 снежня 2026 года. Адпаведнае рашэнне сёння прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Грамадзяне 38 еўрапейскіх краін могуць перасякаць дзяржаўную мяжу Беларусі праз усе аўтамабільныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску, выкарыстоўваючы сапраўдныя дакументы для выезду за мяжу. Тэрмін знаходжання ў Беларусі складае не больш за 30 сутак з дня ўезду, а для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі і асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, — не больш за 90 сутак.
Правам бязвізавага ўезду можна карыстацца неабмежаваную колькасць разоў, але агульная колькасць дзён знаходжання па бязвізе не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.
Захоўваецца таксама бязвізавы парадак уезду праз аэрапорты Беларусі.
Прыбылыя па бязвізе замежнікі могуць следаваць транзітам праз Беларусь, уключаючы паветраныя пункты пропуску, у трэція дзяржавы, акрамя Расіі.
Дадзены парадак не распаўсюджваецца на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і прыраўнаных да іх пашпартоў. Уладальнікі біяметрычных дыпламатычных пашпартоў дзяржаў – членаў ЕС могуць уязджаць, выязджаць і следаваць транзітам праз Беларусь без візаў у адпаведнасці з Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і ЕС аб спрашчэнні выдачы візаў.