Лукашэнка паляціць у Казахстан

Навіны
Александр Лукашенко. Фото: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 28–29 мая здзейсніць рабочы візіт у Астану, паведамляе яго прэс-служба. 28 мая ён выступіць на пленарным пасяджэнні V Еўразійскага эканамічнага форуму, галоўная тэма якога — «ЕАЭС у глабальнай лічбавай гонцы: стаўка на штучны інтэлект».

«Аляксандр Лукашэнка прадставіць пазіцыю беларускага боку па пытаннях тэхналагічнай кааперацыі ў рамках ЕАЭС і ўкаранення штучнага інтэлекту ў рэальным сектары эканомікі, прывядзе прыклады айчыннага досведу ў гэтай сферы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

29 мая адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, парадак дня якога ўключае каля 20 пытанняў. Саміт пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё міжнароднага гандлю, супрацоўніцтва з партнёрамі ЕАЭС, выкарыстанне штучнага інтэлекту, пытанні мытнага заканадаўства і рэалізацыю кааперацыйных праектаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.