Лябедзька абмеркаваў са спікерам Сейма Літвы падпісанне заявы аб супрацоўніцтве з беларускімі дэмсіламі

Навіны

Дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька абмеркаваў са спікерам Сейма Літвы Юозасам Олекасам падпісанне заявы аб супрацоўніцтве літоўскага парламента і беларускіх дэмакратычных сіл. Магчымай датай падпісання магло б стаць адкрыццё інфацэнтра Савета Еўропы ў Вільнюсе, піша “Парламенцкі канал”.

Таксама ішла размова пра арганізацыю круглага стала “Літва – Беларусь: ад выклікаў да салідарнасці, ад магчымасцяў да перамоваў”.

Яшчэ адной тэмай стала дзейнасць дэпутацкай групы ў Сейме “За дэмакратычную Беларусь” і правядзенне сустрэчы Альянсу дэпутацкіх груп “За дэмакратычную Беларусь” у Літве ў 2027 годзе.

Падымаліся пытанні заканадаўчых ініцыятыў, у тым ліку магчымую забарону беларусам удзельнічаць у мясцовых выбарах, а таксама палітычная рэзалюцыя Сейма і рэзалюцыя з нагоды 40-й гадавіны Чарнобыля.

Як піша канал, Олекас падчас сустрэчы падкрэсліў, што і Сейм Літвы, і асабіста ён застаюцца стратэгічнымі саюзнікамі Офіса Святланы Ціханоўскай і дэмакратычных сіл Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны