Крутой пацвердзіў узровень беларуска-кітайскіх адносін на сустрэчы з Лі Сі

Навіны
Фото: посольство Беларуси в Китае

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой падчас візіту ў Кітай сустрэўся з членам пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Кампартыі КНР, сакратаром Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК Лі Сі.

“Падчас сустрэчы бакі пацвердзілі высокі ўзровень беларуска-кітайскіх адносін, якія адпавядаюць духу ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, абмеркавалі актуальныя пытанні міжнароднага і двухбаковага парадку дня.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанням міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, устойлівага эканамічнага развіцця, рэалізацыі сумесных праектаў. Бакі выказалі гатоўнасць да нарошчвання супрацоўніцтва ва ўсіх без выключэння галінах, а таксама падтрымання цесных кантактаў для рэалізацыі дасягнутых пагадненняў”, — паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.

Трэба адзначыць, што гэта не першая сустрэча Крутога і Лі Сі. У верасні мінулага года Лі Сі наведваў Беларусь і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Візіт праходзіў на фоне закрыцця Польшчай мяжы з Беларуссю. Тады ж Крутой і Лі Сі абмяркоўвалі досвед кітайскай сістэмы “1, 2, 3, 4, 5″ у працы са зваротамі грамадзян.

Крутой пацвердзіў узровень беларуска-кітайскіх адносін на сустрэчы з Лі Сі
Фота: пасольства Беларусі ў Кітаі
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.