Коўл у Варшаве сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы

Галоўнае
Фото: Пшемыслав Келлер, канцелярия президента Польши

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл у панядзелак меў насычаную праграму ў Варшаве. Ён сустрэўся не толькі з міністрам замежных спраў і віцэ-прэм’ерам Радаславам Сікорскім, але і з прэзідэнтам Польшчы.

“Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі прыняў у панядзелак спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джона Коўла”, — паведаміла сёння днём канцылярыя польскага прэзідэнта.

На апублікаванай фатаграфіі сустрэчы таксама можна ўбачыць супрацоўнікаў апарату прэзідэнта Польшчы і прадстаўнікоў пасольства ЗША. Падрабязнасці перамоваў не прыводзяцца.

Раней раніцай пра сустрэчу з Коўлам заявілі ў МЗС Польшчы. Радаслаў Сікорскі пракаментаваў яе ўсяго двума словамі: “Важныя справы”.

Пра ўсе сустрэчы паведамлялася толькі ў сетцы X. Джон Коўл пакуль ніяк не адгукнуўся на пасты польскага МЗС і канцылярыі прэзідэнта.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.