Кітайцы хочуць павялічыць вытворчасць халадзільнікаў на Брэстчыне. Пра гэта расказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык.
“Напрыклад, паспяхова развіваецца наш праект у частцы вытворчасці халадзільнікаў. Апошняя прапанова з кітайскага боку — дадатковыя плошчы для павелічэння вытворчасці халадзільнікаў. Для гэтага трэба стварыць інфраструктуру. Такія плошчы мы рыхтуем, каб іх прадаставіць”, — сказаў ён, перадае БелТА.
Паводле яго слоў, бытавая тэхніка паспяхова пастаўляецца на экспарт. Гаворка ідзе пра вытворчасць халадзільнікаў ў Баранавічах. Праект рэалізаваны пры ўдзеле Midea Group. Раней яна вяла вытворчасць у Татарстане.
Пархомчык таксама паведаміў, што ў кітайскай кампаніі ёсць прапановы і па іншых “прадуктах, якія б яны хацелі вырабляць на тэрыторыі Брэсцкай вобласці”.
Яшчэ адзін праект з удзелам кітайскай кампаніі — мадэрнізацыя цяплічнай гаспадаркі. Паводле слоў Пархомчыка, пад Брэстам з’явіцца “суперцяпліца”. На першым этапе яе плошча складзе 1,7 га. Старшыня аблвыканкама лічыць, што гэта дазволіць шматкроць павялічыць вытворчасць таматаў, агуркоў.
“Ёсць усе дамоўленасці, усе дакументы падпісаны, ідзе выраб абсталявання і пастаўка. Стаіць задача — у гэтым годзе пабудаваць і пачаць вытворчасць гародніны”, — сказаў ён.
