Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу аб ДТЗ у Талачынскім раёне, якое адбылося ў снежні мінулага года.
Тады аўтобус з’ехаў з праезнай часткі і перакуліўся ў кювет. Загінула 53-гадовая пасажырка, дзевяць чалавек былі шпіталізаваныя.
Паводле версіі пракуратуры, падчас руху 43-гадовы кіроўца знаходзіўся ў стане, выкліканым ужываннем лекавых сродкаў, якія зніжаюць увагу і хуткасць рэакцыі.
“Праязджаючы па тэрыторыі Талачынскага раёна, ён не прыняў своечасовых мер да зніжэння хуткасці руху аж да спынення транспартнага сродку, у выніку чаго дапусціў з’езд у кювет, наезд на земляны насып і наступнае перакульванне аўтобуса”, – паведамілі ў пракуратуры.
Кіроўцу прад’яўлена абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса. Абвінавачаны застаецца пад вартай.