Кіраўнік МЗС Эстоніі чакае, што 21-шы пакет санкцый будзе жорсткім

Галоўнае
Маргус Цахкна. Фото: twitter.com/Tsahkna

Міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна чакае, што 21-шы пакет санкцый супраць РФ будзе вельмі жорсткім. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю ERR. Паводле яго слоў, еўрапейскім лідарам варта скарыстацца першымі месяцамі Петэра Мадзьяра на пасадзе прэм’ер-міністра Венгрыі.

“Найбольш крытычнымі, безумоўна, з’яўляюцца будучыя пакеты санкцый. 20-ты пакет санкцый прыняты, 21-шы рыхтуецца, і ён будзе даволі жорсткім, асабліва ў дачыненні да энерганосьбітаў.

Але самай балючай тэмай па-ранейшаму застаецца пашырэнне Еўрапейскага саюза. Венгрыя блакавала гэты працэс больш за два гады — мы не адкрылі нават першы перамоўны кластар ні з Украінай, ні з Малдовай. На маю думку, варта выкарыстоўваць менавіта гэты пачатковы этап, калі Мадзьяр уступіць на пасаду і прыйдзе на першыя перамовы, каб атрымаць “максімальны пакет” да чэрвеньскага саміту, калі прэм’ер-міністры зноў збяруцца”, — сказаў ён.

У канчатковым варыянце 20-га пакета санкцый адсутнічалі меры супраць транспартавання расійскіх энергарэсурсаў. На стадыі абмеркавання прапаноўвалася ўвесці поўную забарону на аказанне паслуг, звязаных з марской транспарціроўкай нафты. Аднак, паводле інфармацыі СМІ, супраць яго выступалі таксама і краіны ЕС, якія з’яўляюцца аператарамі буйных гандлёвых флотаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.