Кіраўнік МЗС Ірана запланаваў на панядзелак сустрэчу з Лукашэнкам

Навіны
Скриншот видео МИД Ирана.

Кіраўнік МЗС Ірана Аббас Аракчы сёння прыбудзе ў Беларусь, а заўтра плануе сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і іншымі беларускімі чыноўнікамі. Затым ён накіруецца ў Расію, паведаміў прадстаўнік МЗС Ірана на прэс-канферэнцыі сёння, 14 снежня.

“Што датычыцца паездкі ў Беларусь і Расію, гэтая паездка з’яўляецца важнай. Яна праходзіць у межах рэгулярных кансультацый, якія існуюць паміж Іранам, Расіяй і Беларуссю. Падчас візіту ў Беларусь, акрамя сустрэчы з міністрам замежных спраў, запланавана гутарка з прэзідэнтам і шэрагам іншых беларускіх службовых асоб. Запланаваныя кансультацыі па розных аспектах адносін паміж Іранам і Беларуссю. У эканамічнай і гандлёвай сферах таксама падрыхтаваны два ці тры дакументы, якія плануецца абмеркаваць і падпісаць там у межах розных напрамкаў супрацоўніцтва”, — распавёў прэс-сакратар МЗС Ірана.

У Расіі іранскі дыпламат сустрэнецца з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым, а таксама з дэпутатамі Дзярждумы. Абмяркоўвацца будзе ў тым ліку ядзерная тэматыка.

“Натуральна, на гэтых сустрэчах будзе абмяркоўвацца шырокі спектр пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, уключаючы двухбаковыя адносіны, а таксама рэгіянальныя і міжнародныя падзеі”, — заявіў прэс-сакратар.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны