Камітэт дзяржкантролю прад’явіў прэтэнзіі кампаніі з Гродна, якая займаецца пасажырскімі перавозкамі ў маршрутках.
Падставай стала выплата заробкаў без адлюстравання ў бухгалтарскім уліку. Усяго такія заробкі атрымлівалі больш за 30 работнікаў ТАА. Агульная сума выплачаных заробкаў склала больш за 860 тыс. рублёў.
Страты для бюджэту ацэнены ў больш чым 110 тыс. рублёў.
У дачыненні да кіраўніка кампаніі-перавозчыка ўзбуджана крымінальная справа.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
