Каля 1300 рэсурсаў прызнаны «экстрэмісцкімі» за год па ініцыятыве пракуратуры

Навіны
Фото: Генпрокуратура

У 2025 годзе па ініцыятыве пракуратуры каля 1300 рэсурсаў былі прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Дадзеныя былі агучаны сёння на пасяджэнні калегіі Генпракуратуры, дзе разглядаліся вынікі года.

У межах грамадзянскага судаводства па патрабаваннях пракурораў спагнана каля 78 млн рублёў.

У 2025 годзе ў параўнанні з 2024 годам колькасць зарэгістраваных злачынстваў зменшылася на 12,7%. На 3,4% знізілася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, на 13,7% — менш цяжкіх, на 17,2% — тых, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, на 18,2% — карупцыйных злачынстваў.

Колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, знізілася на 26,2%.

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны