Энергасістэма Беларусі пераведзена ў стан павышанай гатоўнасці ў сувязі з пагаршэннем пагодных умоў, паведамляе «Белэнерга».
Сфарміравана каля 670 брыгад для ліквідацыі магчымых пашкоджанняў, падрыхтавана да выезду больш за 720 адзінак спецыяльнай тэхнікі, праверана працаздольнасць каля 300 дызельных генератарных установак.
Тэхнічны персанал пераведзены на ўзмоцнены рэжым працы, арганізаваны кругласутачны маніторынг аператыўнай абстаноўкі.
Нагадаем, сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на аўторак, 27 студзеня. Чакаецца моцны снег, галалёд, на дарогах галалёдзіца.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
