БЧ заменіць электрацягнікі ДП-6, якія курсіруюць на маршруце Мінск — Віцебск, на цягнікі з вагонамі лакаматыўнай цягі. Рашэнне тлумачыцца «тэхнічнымі прычынамі».
3 лютага змены закрануць цягнік №711 Віцебск — Мінск, 4 лютага 2026 года — цягнікі №712 Мінск — Віцебск, №713 Віцебск — Мінск і №714 Мінск — Віцебск.
Пачынаючы з 5 лютага 2026 года цягнікі №704/703, №712/711 і №714/713 Мінск — Віцебск — Мінск будуць абслугоўвацца саставамі, сфарміраванымі з вагонаў лакаматыўнай цягі, паведамляе прэс-служба БЧ.
Цягнікі будуць ісці з адхіленнем ад раскладу.
Акрамя таго, з 3 па 5 лютага 2026 года па тэхнічных прычынах цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №744/745 Мінск — Магілёў — Мінск і цягнік №745 Магілёў — Мінск у суткі 6 лютага 2026 года будуць курсіраваць саставамі, сфарміраванымі з вагонаў лакаматыўнай цягі, замест маторвагоннага рухомага складу серыі ДП-3.
Пасажырам, якія ўжо набылі білеты, вернуць розніцу ў кошце праезду. Для гэтага варта звярнуцца ў білетныя касы.
БЧ папярэджвае, што білеты на гэтыя цягнікі могуць часова адсутнічаць у сістэмах і пунктах продажу. Каб набыць білеты, неабходна перыядычна адсочваць абнаўленні ў мабільным дадатку БЧ або ў Адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам».
