Экспарт беларускіх інвестыцыйных тавараў у першым квартале скараціўся на 1,8% да 965,2 млн долараў. Пра гэта сведчаць даныя Белстата. Трэба адзначыць, што па выніках студзеня-лютага ён адставаў ад леташніх паказчыкаў толькі на 0,1%.
Імпарт інвестыцыйных тавараў у студзені-сакавіку вырас на 10% да 1,22 млрд долараў.
Гандаль прамежкавымі таварамі застаецца ў «зялёнай» зоне. Экспарт у першым квартале вырас на 14,4% да 5,27 млрд долараў, а імпарт — на 3,9% да 6,53 млрд долараў.
Экспарт спажывецкіх тавараў у студзені-сакавіку вырас на 32,9% да 4,08 млрд долараў, у тым ліку харчавання — на 32,4% да 2,26 млрд долараў, а нехарчовых тавараў — на 33,6% да 1,82 млрд долараў.
Імпарт спажывецкіх тавараў павялічыўся ў студзені-сакавіку на 31,9% да 4,38 млрд долараў, у тым ліку імпарт харчавання — на 31,4% да 1,13 млрд долараў, а нехарчовых тавараў — на 32% да 3,24 млрд долараў.
