У беларускую каманду на зімовыя Алімпійскія гульні ў Мілане і Карціна-д’Ампеца ўключаны яшчэ дзве спартсменкі. Ліцэнзіі для ўдзелу ў Алімпіядзе атрымалі фрыстайлісткі Ганна Дзяруга і Анастасія Андрыянава, паведамляе НАК Беларусі.
Такім чынам, у каманду ўваходзяць сем спартсменак у пяці дысцыплінах:
- Марыя Шканава (гарналыжны спорт),
- Марына Зуева (канькабежны спорт),
- Ганна Каралёва (лыжныя гонкі),
- Вікторыя Сафонава (фігурнае катанне),
- Ганна Гуськова (фрыстайл),
- Ганна Дзяруга (фрыстайл),
- Анастасія Андрыянава (фрыстайл).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
