Беларусь наведвае інданезійская дэлегацыя на чале з каардынуючым міністрам па эканамічных пытаннях Аірлангга Хартарта. Гасцей па прыбыцці сустрэў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
15 мая дэлегацыя прыме ўдзел у 8-м пасяджэнні Міжурадавай беларуска-інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, а таксама наведае шэраг беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
