Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін сустрэўся са сваім індыйскім калегам Раджнатам Сінгхам. Перамовы прайшлі на палях Нарады міністраў абароны краін ШАС.
Як паведамілі ў прэс-службе беларускага міністэрства, былі адзначаны дружалюбны і канструктыўны характар адносін паміж краінамі, падабенства пазіцый у ацэнцы падзей, якія адбываюцца ў свеце. Хрэнін і Сінгх падвялі прамежкавыя вынікі сумеснай працы за 2026 год, падкрэслілі важнасць імкнення працаваць на вынік. Таксама былі выказаны прапановы па павышэнні эфектыўнасці ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы.
“Міністр абароны Індыі Раджнат Сінгх адзначыў, што ў мінулым годзе ў Індыі прайшлі навучанне 10 ваеннаслужачых з Беларусі, і індыйскі бок гатовы выдзеліць квоту для навучання і ў будучым годзе.
У сваю чаргу міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін адзначыў высокія стандарты навучання, якія выкарыстоўваюцца ў Індыі падчас адукацыйнага працэсу. Беларусскія ваеннаслужачыя праходзяць навучанне ў краіне па шырокім спектры спецыяльнасцяў”, — расказалі ў прэс-службе.
Хрэнін запрасіў прадстаўнікоў індыйскай арміі наведаць мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі ў Беларусі ў якасці назіральнікаў.

