Супрацоўнікі памежнага паста ў Лодзі ў пятніцу затрымалі 63-гадовага грамадзяніна Беларусі. Ён вызваліўся з турмы ў Серадзі пасля адбыцця зняволення за забойства.
“Падчас праверкі законнасці яго знаходжання было ўстаноўлена, што мужчына знаходзіўся на тэрыторыі Рэспублікі Польшча незаконна — у яго не было дзейнай візы або іншага дакумента, які дае права на ўезд і знаходжанне ў Польшчы”, — гаворыцца ў паведамленні Надвіслянскага аддзела Памежнай аховы.
Далейшае знаходжанне грамадзяніна Беларусі на тэрыторыі краіны было прызнана пагрозай бяспецы. Яго абавязалі пакінуць Польшчу і забаранілі ўезд у шэнгенскую зону на 10 гадоў.
Суд пастанавіў змясціць мужчыну ў ахоўны цэнтр для замежнікаў, дзе ён будзе знаходзіцца да выканання рашэння аб высылцы.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
