Германія прадасць раней нацыяналізаванае падраздзяленне “Газпрама”

ФРГ прадасць раней нацыяналізаванае падраздзяленне “Газпрама”. Пра прыватызацыю кампаніі Securing Energy for Europe (SEFE), раней Gazprom Germania паведаміў Financial Times гендырэктар прадпрыемства Эгберт Леге.

SEFE валодае газавымі сховішчамі і трубаправодамі. Акрамя таго, кампаніі належыць брытанскі трэйдар Gazprom Marketing & Trading. Мяркуецца, што ў ходзе прыватызацыі можа быць прыцягнута 1,5-2 млрд еўра.

Паводле правілаў Еўрасаюза да 2028 года Германія павінна прадаць у дзяржкампаніі не менш за 75%.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.