G7 збіраецца выдзеліць грошы на аднаўленне ўкрыцця ЧАЭС

Навіны
Саркофаг над ЧАЭС. Фото: ГСЧС Украины.

Краіны G7 маюць намер выдзеліць 500 млн долараў на рамонт укрыцця Чарнобыльскай АЭС, якое было пашкоджана ўдарам расійскага беспілотніка. ЗША ў рамках гэтай ініцыятывы прадаставяць 100 млн долараў. Пра гэта паведамілі ў Дзярждэпартаменце.

“Першапачаткова разлічаны на 100-гадовы тэрмін службы, новы бяспечны саркафаг быў пашкоджаны ў мінулым годзе ў выніку ўдару беспілотніка падчас бессэнсоўнай працяглай вайны паміж Расіяй і Украінай. Без рамонту ён больш не можа забяспечваць належную абарону, ствараючы пагрозу небяспечнай уцечкі высокарадыеактыўных матэрыялаў у Еўропе”, – гаворыцца ў заяве амерыканскага знешнепалітычнага ведамства.

У Дзярждэпартаменце таксама заклікалі партнёраў па G7 рушыць услед прыкладу ЗША і ўзяць на сябе фінансавыя абавязацельствы рамонтных работ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.