Авіакампанія flydubai пачала вывозіць беларускіх турыстаў з ААЭ, але не ў Мінск, а ў расійскія Казань або Маскву, паведамляе Рэспубліканскі саюз турарганізацый Беларусі.
Увечары 5 сакавіка вылецела толькі 10% ад запланаванай колькасці турыстаў. 6 сакавіка ААЭ павінна пакінуць больш беларусаў.
Як паведамляюць тураператары, вываз ідзе складана: фактычныя рэйсы ў білетах нічога не значаць, пасадачныя афармляюцца на найбліжэйшы даступны вылет. Людзі спрабуюць зарэгістравацца на вячэрнія рэйсы ўжо з раніцы. На рэйсах — овербукінг.
«Белавія» выканала тры вывазныя рэйсы з Дубая ў Мінск: 3 сакавіка на Boeing, 4 і 5 сакавіка на шырокафюзеляжных Airbus. Яшчэ адзін Boeing цяпер ляціць з Дубая праз Актау.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
