Карціна «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч увайшла ў тройку фіналістаў, якія будуць змагацца за ўзнагароду на лепшы сцэнар польскага мастацкага фільма. Пераможцу вызначаць на Scrіpt Fiesta – адзіным у Польшчы фестывалі, цалкам прысвечаным мастацтву сцэнарыя.
Памер узнагароды складае 50 тысяч злотых.
У фінал конкурсу таксама ўвайшлі фільмы «Ministranci» (рэжысёр Пётр Дамалеўскі) і «Dom dobry» (рэжысёр Войцех Смажоўскі).
Фестываль Script Fiesta адбудзецца з 25 па 29 сакавіка 2026 года. У варшаўскім Kino Elektronik пройдуць конкурсы сцэнарыяў, паказы і сустрэчы са стваральнікамі фільмаў і серыялаў.
Нагадаем, што ў пачатку месяца Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» назвала «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч найлепшым ігравым поўнаметражным фільмам.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
