Фальшывыя юані выяўлены ў Гродне

Навіны
Фото: ГКСЭ

У Гродне выяўлена фальшывая банкнота кітайскага юаня. Пра гэта паведамілі ў ГКСЭ.

У банк з фальшыўкай прыйшоў малады чалавек. Ён прынёс для абмену 100 юаняў. Супрацоўніца банка засумнявалася ў сапраўднасці грошай і выклікала міліцыю. Купюру накіравалі на экспертызу.

«Паводле высноў судовага эксперта, грашовы білет Народнага банка Кітая наміналам 100 юаняў, узору 2015 года, выраблены не прадпрыемствам, якое ажыццяўляе вытворчасць прадукцыі дадзенага віду. Усе выявы выкананы спосабам струйнага друку, а элементы абароны імітаваны рознымі спосабамі», – прыводзіцца заключэнне эксперта.

Адзначаецца, што комплекс спосабаў імітацыі элементаў абароны банкноты ў Беларусі сустракаецца ўпершыню.

Фальшывыя юані выяўлены ў Гродне
Фото: ГКСЭ
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны