Еўрасаюз сёння адкрые першы перагаворны кластар з Украінай і Малдовай. Пра гэта заявіла еўракамісар па пытаннях пашырэння Марта Кос.
“Мы зробім першы, самы важны крок для Украіны і Малдовы пасля таго, як яны атрымалі статус кандыдатаў у 2023 годзе. Нарэшце, мы зможам адкрыць першы кластар для абедзвюх краін. Чаму? Таму што яны выканалі свае абавязацельствы, і гэта сапраўды быў адпаведны час для гэтага. І калі яны выконваюць свае абавязацельствы, мы таксама павінны выканаць свае. Таму я чакаю, што мы адкрыем усе астатнія пяць кластараў у ліпені”, — сказала яна перад пасяджэннем Савета ЕС па замежных справах.
Кос таксама адзначыла, што чакаецца зацвярджэнне вынікаў перамоў па двух напрамках з Чарнагорыяй. Яна разлічвае, што перамовы аб уступленні краіны ў ЕС могуць завяршыцца да канца гэтага года падчас старшынства Ірландыі ў саюзе.