Дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі з 4 мая адкрые гарачую лінію, якая будзе працаваць па 22 жніўня.
Сёння пад кіраўніцтвам віцэ-прэм’ера Наталлі Петкевіч праходзіць першае пасяджэнне дзяржкамісіі. У яе складзе — прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, органаў дзяржаўнага кіравання, кантрольных органаў і грамадскіх арганізацый.
“Кожны член дзяржкамісіі ўзначаліць камісію па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў канкрэтнай замацаванай установе адукацыі, у тым ліку на базе якіх будуць арганізаваны цэнтралізаваныя экзамены (ЦЭ) і цэнтралізаваныя тэсціраванні (ЦТ)”, — расказалі ў прэс-службе ўрада.
Даклад аб выніках уступнай кампаніі камісія павінна прадставіць да 1 верасня.
