Двух перавозчыкаў псіхатропаў затрымалі ў Дзяржынску

Навіны
Фото: t.me/gpkgovby

Супрацоўнікі памежнай службы Беларусі 16 чэрвеня затрымалі ў Дзяржынску двух грамадзян, якія перавозілі псіхатропнае рэчыва. Затрыманне ажыццяўлялася падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на спыненне канала паставак наркотыкаў на тэрыторыю Беларусі.

Экспертыза ўстанавіла, што канфіскаванае рэчыва змяшчае мефедрон і 4-СМС. Органам дазнання Смаргонскай памежнай групы ўзбуджана крымінальная справа паводле артыкула аб незаконным абароце наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Затрыманым пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні ўсіх датычных і выяўленні каналаў паставак псіхатропаў у Беларусь працягваюцца, заявілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Двух перавозчыкаў псіхатропаў затрымалі ў Дзяржынску
Фота: t.me/gpkgovby
Двух перавозчыкаў псіхатропаў затрымалі ў Дзяржынску
Фота: t.me/gpkgovby
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.