У ноч на 28 студзеня ў Літву з боку Беларусі заляцелі не толькі метэазонды, але і дрон.
Беспілотнік зафіксавалі з дапамогай сістэмы відэаназірання ў раёне вёскі Пурвенай Шальчынінкскага раёна. Літоўскія памежнікі прымусова прызямлілі дрон. На месцы падзення выявілі скрутак з 1000 пачкамі цыгарэт коштам 4940 еўра.
Пачата адміністрацыйная вытворчасць.
У ноч з аўторка на сераду быў зафіксаваны самы масавы налёт метэазондаў у Літву з пачатку гэтага года — з Беларусі заляцелі 42 паветраныя шары. З-за гэтага прыпынялася работа аэрапорта ў Вільнюсе. Да раніцы былі знойдзены восем метэазондаў.




🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
