Дзяржпагранкамітэт Беларусі папярэджвае пра рэзкі рост чэргаў легкавога транспарту на выезд у Польшчу.
“За суткі колькасць легкавога транспарту на ўезд у Польшчу вырасла з 20 да 910 адзінак. Больш за 750 аўто фіксуецца перад польскім Тэрэспалем (Брэст). Перад Кузніцай Беластоцкай (Брузгі) і Баброўнікамі (Бераставіца) знаходзяцца 100 і 55 легкавушак адпаведна”, – заявілі ў ДПК.
Як звычайна, Дзяржпагранкамітэт абвінаваціў у стварэнні чэргаў польскіх калег. Паводле версіі беларускага ДПК, польскія пагранпераходы прынялі за суткі толькі 27% легкавых транспартных сродкаў ад нормы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
