Дапамогі па доглядзе за дзіцём вырастуць з 1 лютага

Навіны
Фото: pixabay.com

У Беларусі з 1 лютага павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў. Пра гэта паведамілі ў Мінпрацы. Памеры дапамог прывязаныя да сярэдняй зарплаты.

Новыя памеры складуць:

  • на першае дзіця — 1000,86 рубля (+68,95 рубля),
  • на другое і наступных дзяцей — 1143,84 рубля (+78,80 рубля),
  • на дзіця-інваліда — 1286,82 рубля (+88,65 рубля).

Дапамогі павялічаныя на 7,4%. Як патлумачылі ў Мінпрацы, новыя памеры дапамог будуць дзейнічаць да 31 ліпеня.

Дапамогі па доглядзе за дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў пераглядаюцца двойчы на год.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны