ДАІ ўвяла план «Надвор’е» на Гомельшчыне з-за галалёду. Пра гэта паведамілі ў УУС Гомельскага аблвыканкама.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае не выязджаць на дарогі без вострай неабходнасці, а таксама быць асцярожнымі, вытрымліваць дыстанцыю і бяспечную хуткасць пры руху.
Нагадаем, сёння Беларусь накрыў цыклон «Леоні». Ён прынёс ападкі, якія прыводзяць да ўтварэння галалёду. Сіноптыкамі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
