Цэны на золата наблізіліся да 5600 долараў за ўнцыю

Навіны
Фото: pixabay.com

Залатое ралі працягваецца. У панядзелак цэны на каштоўны метал упершыню перавысілі ўзровень у 5000 долараў за ўнцыю, учора была ўзятая планка ў 5300 долараў, а сёння яны наблізіліся да 5600 долараў за ўнцыю.

Як паведамляе Reuters, сёння спотавая цана золата дасягала 5591,6 долара за ўнцыю, але затым знізілася да 5548,69 долара.

Такім чынам, з пачатку тыдня золата падаражэла больш чым на 10%, а з пачатку года — на 27%.

Фонам для росту цэн на золата застаецца эканамічная і геапалітычная напружанасць. Акрамя таго, ФРС ЗША прыняла рашэнне не змяняць ключавую стаўку. Таксама рост цэн падтрымала аб’яўленне крыптагрупы выдзеліць 10–15% свайго інвестыцыйнага партфеля на фізічнае золата.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны