Ціханоўская: ЗША маюць рычагі для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Светлана Тихановская на Мюнхенской конференции по безопасности 14 февраля 2026 года. Фото: Офис Тихановской

Святлана Ціханоўская на платформе Х выказала ўдзячнасць ЗША за намаганні па вызваленні палітвязняў.

“Я высока ацэньваю намаганні спецыяльнага пасланніка ЗША Джона Коўла і прэзідэнта Трампа па забеспячэнні вызвалення палітычных закладнікаў у Беларусі. Як я ўжо казала, у Злучаных Штатаў ёсць рычагі ўплыву, каб дапамагчы гэтаму адбыцца. Гаворка ідзе пра выратаванне жыццяў людзей. Кожны дзень мае значэнне”, — гаворыцца ў англамоўным запісе.

Трэба адзначыць, што на гэтым тыдні чакаецца візіт амерыканскай дэлегацыі на чале з Джонам Коўлам у Мінск. Паводле інфармацыі літоўскіх СМІ, ён прыбудзе 18 сакавіка ў Вільнюс, а затым накіруецца ў беларускую сталіцу.

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка таксама пацвердзіў хуткую сустрэчу з амерыканцамі. Сярод тэм перамоў ён назваў палітвязняў, аднаўленне працы пасольства, эканоміку і санкцыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.