Ціханоўская возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

Навіны
Светлана Тихановская в Мюнхене 18 февраля 2024 года. Фото: t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Яе ўдзел анансавалі арганізатары канферэнцыі.

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы пройдзе 13–15 лютага. Яна адбудзецца ў 62-гі раз. Святлана Ціханоўская ўдзельнічае ў ёй з 2022 года.

Сёлета на канферэнцыю збяруцца не менш за 50 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, у тым ліку еўрапейскіх краін, а таксама вялікая дэлегацыя ўрада Германіі.

«Ва ўмовах, калі даўнія саюзы ставяцца пад сумнеў, заснаваны на правілах міжнародны парадак слабее, нестабільнасць нарастае, а канфлікты па ўсім свеце абвастраюцца, Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы гэтага года праходзіць у пераломны момант.

Сярод тэм, якія будуць абмяркоўвацца на MSC 2026, — еўрапейская бяспека і абарона, будучыня трансатлантычных адносін, адраджэнне шматбаковага супрацоўніцтва, канкуруючыя канцэпцыі глабальнага парадку, рэгіянальныя канфлікты і наступствы тэхналагічнага прагрэсу для бяспекі, і гэта толькі некаторыя з іх», — гаворыцца ў анонсе мерапрыемства.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны