Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх ініцыятыў у Варшаве

Навіны
Фото: t.me/tsikhanouskaya

Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх пляцовак у Варшаве.

У сустрэчы прынялі ўдзел Паліна Бродзік (Free Belarus Center), Алесь Зарэмбюк (Беларускі дом у Варшаве), Уладзімір Кобец (Цэнтр беларускай салідарнасці), Галіна Казіміроўская (фонд «Вольны Хор», Беларуская школа мастацтваў ім. М. Равенскага ў Варшаве), Наталля Задзяркоўская (Музей Вольнай Беларусі), Алесь Лапко (Беларускі моладзевы хаб).

Асноўнай тэмай абмеркавання стаў бягучы стан беларускіх ініцыятыў у польскай сталіцы, іх патрэбы, планы на будучыню і шляхі ўмацавання супрацоўніцтва і кааперацыі.

«Я вельмі рада, што ў беларусаў і беларусак Варшавы заўсёды ёсць магчымасць аб’ядноўвацца. І за гэта дзякуй тым, хто, нягледзячы на няпростыя абставіны, робіць нашу беларускую справу бачнай. Вельмі важна, каб мы не разыходзіліся па сваіх кутах, а дапамагалі адно аднаму», — заявіла лідарка дэмсіл.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны