Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх арганізацый у Празе

Галоўнае
Фото: Офис Тихановской

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх арганізацый, ініцыятыў і супольнасцяў Чэхіі. На сустрэчы ў Празе прысутнічалі прадстаўнікі адукацыйных, культурных і грамадскіх арганізацый, Рады БНР, беларускай нацыянальнай меншасці, былыя палітвязні, валанцёры, студэнты, дзеячы культуры і грамадскія актывісты, паведамляе Офіс Ціханоўскай.

Удзельнікі абмеркавалі жыццё беларускай супольнасці ў Чэхіі, падтрымку беларусаў у эміграцыі, магчымасці для сумесных праектаў і супрацоўніцтва паміж рознымі ініцыятывамі.

Асобна абмяркоўвалася тэма візавых абмежаванняў для беларусаў у Чэхіі. Ціханоўская распавяла пра супрацоўніцтва з чэшскімі ўладамі па пытанні выдачы віз сваякам беларусаў і людзям, якія пацярпелі ад рэпрэсій.

«Нам важна не губляць адно аднаго. Падтрымліваць, слухаць, дапамагаць, запрашаць да супольнай працы тых, хто крыху стаміўся або адышоў убок. Бо беларуская супольнасць — гэта не толькі акцыі і заявы. Гэта людзі. Гэта давер. Гэта мова, культура, памяць, узаемная дапамога і адчуванне, што мы не адны. Дзякуй вам за тое, што вы ёсць. Дзякуй за вашу працу, імпэт і вернасць Беларусі», — заявіла Ціханоўская.

Падчас візіту ў Чэхію Ціханоўская таксама сустрэлася з прэзідэнтам краіны Пятром Паўлам, міністрам замежных спраў Пятром Мацінкам, спікерам Сената Мілашам Выстрчылам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.