Ціханоўская сустрэлася з камандай фонду «Тутака» ў Беластоку

Культура
Фото: t.me/tsikhanouskaya

Падчас сённяшняга візіту ў Беласток Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі фонду «Тутака» і абмеркавала бягучыя праекты арганізацыі і падрыхтоўку да маючага адбыцца фестывалю.

На сустрэчы ішла гаворка пра ход падрыхтоўкі да фестывалю: праграму, партнёраў, узаемадзеянне з мясцовымі ўладамі і арганізацыйныя змены. У прыватнасці, абмяркоўваўся пераход на платны ўваход — у гэтым годзе фестываль упершыню стане платным. Таксама закранулі іншыя ініцыятывы «Тутакі» і ўдзел арганізацыі ў дыяспаральнай канферэнцыі.

«Фестываль «Тутака» — адно з найбуйнейшых беларускіх мерапрыемстваў у рэгіёне. Ён кожны год збірае людзей вакол культуры, мовы і нашай супольнасці, і вельмі хочацца, каб гэта працягвалася», — заявіла Ціханоўская.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.