Святлана Ціханоўская прымае ўдзел у з’ездзе Еўрапейскай народнай партыі – аб’яднання правацэнтрысцкіх партый Еўрасаюза.
Як паведамілі ў Офісе Ціханоўскай, напярэдадні яна прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 50-годдзя ЕНП. Святлана Ціханоўская правяла кароткія размовы са старшынёй ЕНП Манфрэдам Веберам, кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, старшынёй Еўрапарламента Робертай Метсолай і прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.
«Такія сустрэчы асабліва важныя, бо дазваляюць трымаць Беларусь у фокусе міжнароднай увагі нават на фоне іншых глабальных крызісаў. Галоўныя тэмы размоваў — праца над гуманітарным трэкам вызвалення палітвязняў, пошук шляхоў поўнага спынення рэпрэсіяў і набліжэння пераменаў, расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці і падтрымка беларускіх медыя. Канешне, цяпер у цэнтры ўвагі Іран і падзеі на Блізкім Усходзе, але мы робім усё магчымае, каб Беларусь заставалася на парадку дня», – пракаментавала Ціханоўская.
Партнёрамі ЕНП з’яўляюцца беларускія дэмакратычныя партыі АГП, “Рух «За Свабоду» і БХД.

