Ціханоўская і Бяляцкі абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі са спікерам Сейма Літвы

Навіны
Фото: t.me/tsikhanouskaya

Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронца, былы палітвязень Алесь Бяляцкі сустрэліся са спікерам Сейма Літвы Юозасам Олекасам. Сустрэча адбылася 17 снежня ў парламенце Літвы. У ёй таксама ўдзельнічалі дарадца Ціханоўскай па дыпламатыі Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, а таксама магчымасці супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з літоўскім Сеймам, паведамілі ў Офісе Ціханоўскай.

«Трэба праясніць лёс рэзалюцыі па Беларусі, якая падрыхтавана, але пакуль не вынесена на галасаванне. Таксама актуальна абмеркаваць перспектыву падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж парламентам Літвы і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Плюс 2027 год — час старшынства Літвы ў Еўразвязе. Час ідзе хутка, і планаваць, дамаўляцца трэба ўжо цяпер! Ці можам мы разглядаць Літву як стратэгічнага партнёра дэмакратычных сілаў у 2027 годзе?! Адказ фармулюецца тут і цяпер», — заявіў напярэдадні сустрэчы Анатоль Лябедзька.

Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 10 гадоў калоніі. Ён уваходзіць у лік 123 палітвязняў, «памiлаваных» 13 снежня. Бяляцкага вывезлі з Беларусі ў Літву.

Нядаўна адбылася сустрэча Алеся Бяляцкага з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.

Ціханоўская і Бяляцкі абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі са спікерам Сейма Літвы
Фота: t.me/tsikhanouskaya

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны