Ціханоўская абмеркавала ролю спартыўных ініцыятыў з клубам “Пагоня”

Навіны
Фото: Офис Тихановской

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі футбольнага клуба “Пагоня”, які дзейнічае ў Варшаве. Як паведамілі ў Офісе Ціханоўскай, на сустрэчы прысутнічалі сузаснавальнік клуба Ілля Шыла і футбаліст Віталь Гайдунчык.

Размова была прысвечана развіццю спорту ў эміграцыі, ролі спартыўных ініцыятыў у згуртаванні беларускага грамадства, а таксама выклікам, якія стаяць перад клубам. У прыватнасці, гаворка ішла пра доступ да трэніровачных пляцовак, інфраструктуры, пошук дадатковых крыніц фінансавання, падтрымку ў наладжванні кантактаў з партнёрамі.

«Беларусам за мяжой патрэбныя не толькі культурніцкія і адукацыйныя праекты, але і месцы, дзе людзі могуць збірацца, камунікаваць, будаваць супольнасць і адчуваць сябе часткай чагосьці большага. ФК «Пагоня» якраз выконвае такую ролю.

У клуба ёсць ідэя адкрыць дзіцячую футбольную школу. Важна, каб маленькія беларусы мелі магчымасць займацца спортам у сваім асяроддзі, знаходзіць сяброў, чуць беларускую мову і адчуваць сувязь са сваёй культурай. І я вельмі спадзяюся, што гэты праект атрымае развіццё і падтрымку», — адзначыла Ціханоўская.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.