ЧАЭС падключылі да энергасістэмы Украіны

Навіны
ЧАЭС. Фото: Reform.by

Чарнобыльская АЭС запітана ад аб’яднанай энергасістэмы Украіны ў штатным рэжыме пасля расійскага абстрэлу, паведамляе Міністэрства энергетыкі Украіны.

У ноч на 20 студзеня Расія нанесла масіраваны ракетна-дронавы ўдар па вузлах энергетычнай інфраструктуры, якія забяспечваюць электразабеспячэнне аб’ектаў у Чарнобыльскай зоне адчужэння. ЧАЭС засталася без знешняга электразабеспячэння.

Па стане на вечар 20 студзеня да энергасістэмы падключаныя ўсе аб’екты ЧАЭС, у тым ліку ахоўны канфайнмент і сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва. Станцыя забяспечана неабходным запасам паліва і спраўнымі рэзервовымі крыніцамі электразабеспячэння на выпадак паўторных атак.

Радыяцыйны фон на прамысловай пляцоўцы і ў зоне адчужэння не перавышае кантрольных узроўняў. Прамой пагрозы для насельніцтва і навакольнага асяроддзя ў цяперашні час няма.

Мінэнерга Украіны называе дзеянні Расіі недапушчальнымі.

«Гэта грубае і цынічнае парушэнне ўсіх асноўных прынцыпаў ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Ствараючы рызыкі абясточвання аб’ектаў ЧАЭС, вораг ставіць пад пагрозу бяспеку не толькі Украіны, але і ўсяго еўрапейскага кантынента», — гаворыцца ў заяве ўкраінскага Мінэнерга.

Міністр энергетыкі Украіны Дзяніс Шмыгаль і генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі дамовіліся аб скліканні пазачарговага пасяджэння кіруючага Савета МАГАТЭ для ацэнкі наступстваў расійскіх удараў па аб’ектах энергасістэмы Украіны.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны